Народный ансамбль народнай песні “Харашуха” настаўнікаў Маладзечанскай дзіцячай школы мстацтваў створаны ў 1992 годзе. Кіраўнік Вольга Бялько. У 1997 годзе было прысвоена ганаровае званне “народны” і паспяхова падцвярждаюць яго ўсе гады (апошні раз у 2025 годзе).
Удзельнікі ансамбля – настаўнікі школы Бялько Вольга Паўлаўна, Скурат Галіна Іванаўна, Раінчыкава Людміла Іванаўна, Чычова Вольга Іванаўна, Купрыеўская Галіна Ўладзіміраўна, Гражэвіч Таццяна Мікалаеўна, Левіцкая Вольга Мікалаеўна, Багдановіч Наталля Еўгеньеўна, Тяжкая Кацярына Анатольеўна, Кулеш Анатолій Іванавіч, Крупчанка Сяргей Мікалаевііч, Ерафееў Аляксандр Сяргеевіч, Воўна Надзея Ўладзіміраўна, Гірвель Сяргей Аляксандравіч, Сцяпанава Валянціна Іванаўна паспяхова сумяшчаюць педагагічную дзейнасць з творчай работай у калектыве. Аснову рэпертуара складаюць народныя творы. У выкананні ансамбля гучаць беларускія, украінскія, рускія песні.

За пошнія гады народны ансамбль народнай песні “Харашуха” неадначасова быў адзначан дыпломамі за высокае творчае мастэрства.
- XIII Абласны фестываль нацыянальных культур – Дыплом “За яркае сцэнічнае ўвасабленне нацыянальнага каларыту” (19.11.2019 г., г. Маладзечна)
- Міжнародны анлайн-конкурс музычна-мастацкай творчасці “Золотые купола” – Дыплом Лаўрэата I ступені (сакавік 2021 г., Расія, г. Каломна)
- VII Міжнародны фестываль-конкурс “Новые вершіны” – Дыплом Лаўрэата II ступені (красавік 2021г., г. Мінск)
Ансамбль вядзе пастаянную актыўную канцэртную дзейнасць. Регіянальные, абласныя і рэспубліканскія мерапрыемствы без абызодзяцца без ансамбля “Харашуха”. Каллектыў з’яўляецца пастаянным удзельнікам канцэртных праграм нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў г. Маладзечна.
- 2023 г. Вечар дружбы “Расія-Беларусь” канцэрт у г. Каломна (Маскоўскай вобласці)
- 2024 г. Канцертныя выступленні ў час выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў РБ
- 2025 г. Канцертныя выступленні ў час выбараў Прэзідэнта РБ
- 2023, 2025 гг. Канцэртныя выступленні на раённых і абласных Дажынках
- 2025, 2026 гг. Канцэртныя выступленні ў санатырыі “Сасновы Бор”
У нацыянальным телевізійным конкурсе “Песні краіны маёй” ансамбль “Харашуха” атрымаў высокую адзнаку журы.
Сваё 30-годдзе народны ансамбль “Харашуха” адзначыў вялікім канцэртным выступленнем, сабраўшы поўную залу удзячных слухачоў.
Практычна ўсе дэлегацыі, якія прыязджаюць на Маладзечанскую зямлю, вітае сваімі песнямі народны ансамбль “Харашуха”.
- 2023 г. Сустракаем дэлегацыю з Татарстана ў час “Дней культуры”
- 2025 г. Сустракаем кампазітара, заслужанага артцста Беларусі, кіраўніка арт-группы “Беларусы” Валерыя Шмата
Разам з гэтым вялікаю работу праводзіць калектыў па прапагандзе беларукага мастацтва і за мяжой. Неадначасова калектыў паспяхова выступаў перад слухачамі Германіі, Польшчы, Румыніі, Расіі, Латвіі, Эстоніі, Славакіі, Малдавіі, Украіны, аб чым сведчаць шматлікія дыпломы і падзякі, таксама матэрыялы прэсы.
- 13.06.2025 г. Адбыўся запіс “Харашухі” на канале ОНТ у праграме “Белыя Росы”
Выступленні “Харашухі” адрозніваюцца сваёй яскравай эмацыянальнасцю і самабытным каларытам. Калектыў заўсёды знаходзіцца у добрай канцэртнай форме, пастаянным творчым пошуку і не перастае здзіўляць гледачоў своім задорам, эмоцыямі і талентам.
